.

Савецкае шампанскае Lyrics

Гарачае сонца, гарачы пясок,
Гарачае неба, вады бы глыток...
Вады бы глыток ці глыточак віна -
Няма ні халеры, няма ні храна.
Гарачае сонца, гарачы пясок,
Гарачае неба, вады бы глыток...
Вады бы глыток ці глыточак піўка -
Няма ні бутэлькі, няма ні глытка.

Чорнае мора, белы параход,
Сіняе неба, белы самалёт,
Савецкае шампанскае, чорная ікра -
Гэта ўсё міраж.
Гарачае сонца, гарачы пясок,
Ну хоць бы які апэльсінавы сок!
А лепей шампанскага скрыню ці дзьве.
Ды дзе там якое - нічога нідзе.

Гарачае неба, гарачы пясок.
Гарачае сонца, вады бы глыток...
Па жоўтых барханах паўзе караван.
Скажы, караваншчык, калі рэстаран?
Чорнае мора, белы параход,
Сіняе неба, белы самалёт,
Савецкае шампанскае, чорная ікра -
Гэта ўсё міраж.
Report lyrics
Застольны альбом (2002)
Прадай каня, купі віна Куфаль піва, келіх віскі Абсэнт Грапа, к'янці і марціні Кумыс Усходняя ноч Маленькі жаўнерык Баляда пра Шэйна-Джэка О'Конэлі і ягоны сіні нос Пане Каханку Нам гарэлкі будзе мала Кутата-мутата Тэкіла і агуард'ентэ Савецкае шампанскае Грузінская песьня