.

Госьці Lyrics

Панаехала гасцей з іншаземных абласцей
Не няправільна гасцёў з іншаземных абласцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
С сіньёра і мадам прахадзіце гаспада
Вось прыехалі яны і паненкі і паны
У край суворы катаклізмаў са сваіх
Госці, госці, госці
Ці ўсі ёсць няма кагосьці
Госці, госці, госці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
(Нейдзе штосьці)

Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць капучыну піць не хочуць
А з музэю госці ўпоталь знеслі пару кулямётаў

Кажуць гэта нам карысна ўзмаганне з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам
Тыя госці

Любяць госці самагонку маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі гэта ўсё па глабалісту
Вось развітвацца ўжо час што ж чакайце ў госці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе
Report lyrics
1½ Каралі раёну (2003)
Сьвята крамбамбулі Госьці Новы год Хочаш піва Работа Безалькагольнае піва KRAMBAMBULA Марскі чалавек Старыя хіпаны Няма Люблю Госьці (вэрсія Яўгена Алейніка) Люблю (вэрсія Яўгена Алейніка)