.

Абсэнт Lyrics

Pardon, je ne parle pas franciais.
Кавярня, прыцемкі, абсэнт...
Мігціць наперадзе растаньне,
I сьвечка на стале згасае...
Прысьпеў:

Учора, ці сёньня, яшчэ ці ўжо...
Растуць парасоны пад цёплым дажджом.
Усё летуценна, і веры няма сабе.
Усё нерэальна, нібыта ў сьне:
Начная кавярня, агні ў вакне,
І водар растаньня, палынны напой -
абсэнт.
Усё ў жыцьці не назаўжды.
Праходзяць летнія дажджы.
Усё мінае, ўсё зьнікае,
Тугою зьменіцца каханьне

Прысьпеў.
Французы кажуць: c'est la vie
Я буду жыць, і ты жыві.
Запомнім мы кавярню гэту
І пах растаньня і абсэнту.

Прысьпеў.
Report lyrics
Застольны альбом (2002)
Прадай каня, купі віна Куфаль піва, келіх віскі Абсэнт Грапа, к'янці і марціні Кумыс Усходняя ноч Маленькі жаўнерык Баляда пра Шэйна-Джэка О'Конэлі і ягоны сіні нос Пане Каханку Нам гарэлкі будзе мала Кутата-мутата Тэкіла і агуард'ентэ Савецкае шампанскае Грузінская песьня