.

Цмок ды арол Lyrics

Зноў святкаваў Івана Купала
Каля беларускага вакзала.
Вялікая Грузінская, Бутырскі вал -
Папараці кветку ўначы шукаў
Дзе мая мама, дзе мая Зеля?
Быў Базыль, а стаў Ямелем.
Блукаю па свеце, як сабака блахаты,
У Менску чакае хворы тата.

Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi - Цмок ды Арол!
Белыя воблакi, чорны анёл!
Старыя ворагi - Цмок ды Арол!
Раззлаваў хам шклоўскага пана,
Радзіўся беларусам - стаў цыганам.
Каціся па свеце на бусліку-ровары,
Вясёлая батлейка, кажы містэрыю.

Дзе мой Паўлiк? Дзе мая Вольга?
Гуляй, музыка, вандроўную польку!
Стаптаў боцiкi, знасiў адзёжу,
Вяртайся на Радзiму, злодзей Сярожа!
Report lyrics