.

Калыханка Lyrics

Добрай ночы, Янка,
Салодкіх сноў, да сустрэчы а восьмай.
Ты маеш шэсьць гадзін калыханкі,
Адпачын ад адносін...
Няхай у тваім сьне ўсё будзе як трэба:
Пяшчотнае сонца й цёплае мора,
Няхай Пан Бог усьміхаецца зь неба,
Крыху будзе меней гора.
Няхай у тым сьне раптам скончацца войны,
Няхай там будзе салодкі пах хлеба,
Хай будзе наш край багаты й вольны,
З чыстым паветрам, урадліваю глебай,
Хай дзеці сьмела глядзяць у вочы аблокаў,
І няхай тых аблокаў ня будзе,
Хай песьня ляціць высока-высока
І на вятры шчасьцем поўняцца грудзі...
Няхай вакол нас лунаюць анёлы,
Хай будзе моцы йсьці па дарозе,
У той, што ёсьць дачкою вясёлкі,
Хай хопіць веры чакаць на парозе,
Хай будзе плячо, каб спытацца прытулку,
Любімыя вочы, каб прасіць прабачэньня...
У гушчары непрыкметных завулкаў
Не забыць аб сваім прызначэньні...
Report lyrics
Top Tav.Mauzer Lyrics