.

Сын Магутнага Рода Lyrics

Як кропля бурштыну застыла
У сэрцы тваім старажытнасць,
Старонкі мінуласці светлай,
Былых часінаў празрыстасць.
Цябе не кранаюць турботы
Сучаснага чалавецтва.
Пакаштаваць дзікай волі
Жадаў ты з самога маленства

Сын магутнага Рода!
Чуецца ў спевах птушыных.
Сын магутнага Рода!
Шэпчуцца соснаў галіны.
Ты хочаш зноў апынуцца там,
Дзе продкаў імены ў пашане,
Брат з братам жыве ў згозде
Ды ёсць сапраўднае каханне.

Сын магутнага Рода!
Нясе імя вецер на крылах.
Сын магутнага Рода!
Адзавецца ў хвалях блакітных.
Мае месца жах чалавечы прад Богам
І ў гушчары зяленай дубравы
Выява драўляная Рода стаіць,
Яму людзі прыносяць ахвяру.

Ты ведаеш, што рабіць далей
Да сябе кліча Маці-прырода.
Вяртаесся да каранеў сваіх,
Сын вялікага Рода!
Report lyrics
Сын Магутнага Рода (2010)
Прадказанне Шлях Валхвоў Мацi Вужоў Сын Магутнага Рода Заклiк Пад Сцягам Пяруна Подых Вайны Навальнiца Калi Загiнеш у Баi Святочная